Пошук

Тэх. падтрымка: +375 (25) 656-11-69

АПЕРАЦЫІ З ПАЗАБІРЖАВЫМІ ФІНАНСАВЫМІ ІНСТРУМЕНТАМІ НЯСУЦЬ ВЫСОКІ РОВЕНЬ РЫЗЫКІ

Калонка Змітра Дрыгайлы

Багаты, разумны й прыгожы

Цудоўна, што ў нас ёсьць топ-мэнэджэры, што рэінвэстуюць у будучых кліентаў. Не праз спонсарскую дапамогу, а менавіта з мэтай атрымаць ад праекта інвэстыцыі ў інтэлектуальны рост людзей, каб чалавек ставаўся багатым, разумным і прыгожым. Мы самыя такія. Праз тыдзень - чарговая сэсія Рэгіянальнага конкурсу фінансавай журналістыкі "Рублёвая зона", які мы арганізуем (больш падрабязна - тут http://fin-media.org). Такі ж -- Белгазпрамбанк. Больш за год таму калегі за 3 млн даляраў набылі будынак былых цэхаў МЗКР па адрасе Кастрычніцкая 16 і зрабілі там "Інкубатар культурных праектаў і эканамічных інструмэнтаў будучыні". Прастора запрацавала.
Што ж прадугледжвае гэтая эканоміка будучыні? Пра гэта днямі старшыня праўленьня Белгазпрамбанку Віктар Бабарыка распавёў у інтэрвію прадстаўніку Цэнтра новых ідэй Глебу Мартынаву ў межах праекту ЦНІ "Новыя беларусы":

https://www.youtube.com/watch

Сьцісла - тэкстам:

- Маем як традыцыйны банкінг з укараненьнем інстытутаў лічбавай эканомікі, дыджыталізацыі, аблічбоўкі прадуктаў, гэтак і паралельна фармуем г.зв. крэатыўную эканоміку, што будуецца не на экспертным прынцыпе, а на інтэлектуальнай дзейнасьці (гл.тут: https://ru.wikipedia.org/wiki/Креативная_экономика )

Тое, што мы вяртаем карціны беларускіх мастакоў парыскай школы на радзіму ці "Малую падарожную кніжыцу" Скарыны, міжволі стварае такі сабе вэктар разьвіцьця. Мы - не зьбіральнікі, мы больш сродкаў трацім на стварэньне прастораў і фармаваньне сыстэмы прасоўваньня ўсяго беларускага. Навошта? Бо зараз герой нашага часу - хто заўгодна: будаўнік, настаўнік, сялянін, спартоўца. Усіх глыбока паважаю. Але героем нашага часу мусіць быць бізнэсоўца. Бо яго моцныя бакі - ініцыятыва й інтэлект. Бізнэсоўцы - разумныя людзі й вельмі моцныя. Яны ўкараняюць новыя тэхналёгіі (пра гэта - ніжэй). Бальшыня ж нашых калег (не ў папрок ім) маюць на ўвазе дабрачыннасьць як ўгоду: вось, маўляў, мы зрабілі, і разьлічваем на рэакцыю дзяржавы ў адказ, то бок такі атрымліваецца "аднатактавы бізнэс". Чаму менавіта дзяржавы? Бо ў бальшыні разьвітых краін прыватны сэктар - гэта каля 70 % эканомікі, а 30 - дзяржава. А ў нас 80 % эканомікі -- гэта дзяржэканоміка. Хто асноўны партнэр ў межах дабрачыннасьці? Дзяржава. Бо гэта ўласьнік беларускай эканомікі! Гэта ненармальна, але гэта факт. Таму бізнэс і падтрымлівае праекты з сьпісу праектаў, што зацьверджаны выканкамам. Зрабілі, і атрымалі ляяльнасьць улады.

Якое тут выйсьце? Разьвіваць дробны й сярэдні бізнэс. Гэта нібыта робіцца. Але раю сачыць не за словамі, а за ўчынкамі. І зважаць на новыя тэхналёгіі. Да прыкладу, блокчэйн - супэр. Ідэя агульнасусьветнай валюты - таксама супэрідэя. Мультывалютнасьць - гэта велізарныя выдаткі, і лёгіка бізнэсу будзе імкнуцца гэтыя выдаткі зьніжаць. Зьявілася тэхналёгія - бізнэс будзе ціснуць, каб яна ўжывалася. Гэта - новы інструмэнтар пабудовы фінансавага рынку, напрыклад, токены. І неўзабаве, натуральна, зьявіцца апэратар, здольны ўзяцца за гэту тэму. Але крыптавалюты - гэта пена, што схлыне.

Што да нашай краіны, то пакуль да нас з нашым рынкам "папіццот" ўсё прыходзіць пасьля таго, як буйныя рынкі засвоеныя. А з пункту гледзішча гатоўнасьці засвойваць уласнаручна, у нас настолькі нізкаканкурэнтны рынак, што сёньня якое-кольвек кафэ вам нават сурвэткі можа не даць. Бо навошта? Кавярняў мала, кліентаў шмат. І найгалоўнейшыя абаронцы пратэкцыянізму - беларускія бізнэсоўцы. Яны кашулю парвуць на сабе, каб толькі сюды, крый божа, не прыйшлі міжнародныя кампаніі. Бо ад нашых не застанецца жывога месца! Мы - местачкова канкурэнтныя, то бок канкуруем не за тэхналёгію, а за адміністратыўны рэсурс. У нас высокая канкурэнцыя толькі ў сэгмэнтах IT, фінансавага рынку і экспартаарыентаваных галін. Усё астатняе - адмінрэсурс. І галоўнае, на маю думку, паспрабаваць экспэрымент ПВТ-2 пры наяўнасьці вынікаў маштабаваць на іншыя галіны.

Зьміцер Дрыгайла,

Віцэ-прэзыдэнт TeleTrade

Чытаць іншыя запiсы

11 Красавік 2018, 06:49 Дэкрэт і цішыня

Зміцер Дрыгайла

Май 2018
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
пан
аўт
сер
чцв
пят
суб
нядзеля
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

З мэтай паляпшэння навігацыі па сайце TeleTrade скарыстае cookies у сваіх інтэрнэт-сэрвісах. Працягваючы праглядаць гэты сайт, вы згаджаецеся з выкарыстаннем cookies. Калі вы не згодны з выкарыстаннем cookies, вы можаце змяніць налады браўзара ў кожны час.

  • © 2000-2016. Ўсе правы абаронены.

    Сайт знаходзіцца пад кіраўніцтвам ТАА «ТелетрейдБел».
    Юрыдычны і паштовы адрас: 220121, г. Мінск, вул. Еўфрасінні Полацкай, д.3, пам.51, тэл. +375 (17) 3965701, р/р BY11PJCB30120388251000000933 у ААТ «Прыёрбанк», кодаў 749, УНП 192529899, ОКПО 382493925000, сведчанне пра ўлучэнне ў рэестр форэкс-кампаній НБРБ №3 ад 12.05.2016.
    Цэнтр абслугоўвання кліентаў: г. Мінск, Незалежнасці прасп., 58В, першы паверх, офіс 30 (Бізнес-цэнтр Smile Plaza), тэл. +375 (29) 3533355.
    Час працы офіса: пн-пт. 9: 00-20: 00.

  • Удзел ТАА "ТэлетрэйдБел" у грамадскіх аб'яднаннях: ТАА "ТелетрейдБел" надае асаблівую ўвагу развіццю рэгулявання фінансавых рынкаў у Беларусі, у прыватнасці рэгуляванню рынку Форекс.
    Мы зацікаўлены ў якаснай заканадаўчай базе, якая забяспечвае максімальна камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку Форекс, якія працуюць у нашай краіне.

    ТАА "ТелетрейдБел" з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння грамадскай арганізацыі АРФІН.

    Інфармацыя, прадстаўленая на сайце, не з'яўляецца падставай для прыняцця інвестыцыйных рашэнняў і дадзеная выключна ў азнаямленчых мэтах.

  • Апавяшчэнне пра рызыкі: Здзяйсненне аперацый на фінансавых рынках (у прыватнасці здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем маржынальных інструментаў) адкрывае шырокія магчымасці, і дазваляе кліентам, гатовым пайсці на рызыку, атрымліваць высокі прыбытак, але пры гэтым нясе ў сабе патэнцыйна высокі ўзровень рызыкі атрымання страт. Таму перад пачаткам здзяйснення аперацый з безпастаўнымі пазабіржавымі фінансавым інструментамі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб прымальнасці правядзення падобных аперацый з пункту гледжання наяўных фінансавых рэсурсаў і ўзроўню ведаў.

  • Палітыка канфідэнцыйнасці
    Выкарыстанне інфармацыі: пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на TeleTrade як крыніцу інфармацыі абавязковая. Выкарыстанне матэрыялаў у інтэрнэце мусіць суправаджацца гіперспасылкай на сайт teletrade.by. Аўтаматычны імпарт матэрыялаў і інфармацыі з сайта забаронены.

    Па ўсіх пытаннях выкарыстання матэрыялаў сайта звяртайцеся ў PR-аддзел pr@teletrade.by.

  • webmoney

Служба технической поддержки:
8-800-200-31-00, support@teletrade-dj.com

  • Онлайн-консультация
  • Заказать звонок
  • Написать письмо
Звяжыцеся з намі
Падзяліцца
ў сац. сетках
Анлайн-кансультант
Замовіць
зваротны званок
Наверх