Пошук

Тэх. падтрымка: +375 (25) 656-11-69

АПЕРАЦЫІ З ПАЗАБІРЖАВЫМІ ФІНАНСАВЫМІ ІНСТРУМЕНТАМІ НЯСУЦЬ ВЫСОКІ РОВЕНЬ РЫЗЫКІ

Калонка Змітра Дрыгайлы

Дэкрэт і цішыня

11 Красавік 2018 Зміцер Дрыгайла

Прайшло два тыдні, як запрацаваў Дэкрэт № 8 "Пра разьвіцьцё лічбавай эканомікі". У беларускіх СМІ напісана пра гэта шмат узьнёслых тэкстаў, сусьветныя мэдыі адрэагавалі квола, што цалкам вытлумачальна: Беларусь экспартуе IT-паслуг на 1,1 млрд даляраў у год, а, скажам, Ізраіль - на 40 мільярдаў. То бок ёсьць да чаго імкнуцца.

Пайшлі працоўныя будні. У інфармацыйны парадак дня гэтая тэма вернецца, хіба, праз год, калі трэба будзе падсумаваць вынікі працы. І гэта файна. Нашая IT-сфэра без хайпаў набрала прыстойны тэмп, і застаецца толькі засяродзіцца на магчымасьцях, што адкрыліся з пачаткам дзейнасьці новага рэгламентацыйнага дакумэнта:

1. Сьпіс відаў дзейнасьці рэзыдэнтаў ПВТ пашыраны: дадаліся распрацоўка біятэхналёгій, мэдычных, авіяцыйных, касьмічных тэхналёгій.

2. У межах ПВТ (для кампаній-рэзыдэнтаў Парка) легалізаваныя крыптавалюты з усімі вытворнымі: ICO's, майнінг, крыптабіржы й крыптаабменьнныя пункты.

3. Спрасьціліся працэдуры па зьнешнеэканамічных угодах. Цяпер яны могуць быць заключаныя ў электронным выглядзе праз інтэрнэт. Гэта азначае магчымасьць распрацоўкі беларускага IT-прадукту для замежных рэзыдэнтаў.

4. У межах ПВТ будзе ўведзеная магчымасьць рэгуляваць дачыненьні кампаній згодна з брытанскім правам, што здымае засьцярогі міжнародных кампаній для прыходу ў Беларусь.

5. Замежныя IT-супрацоўнікі ды й заснавальнікі кампаній-рэзыдэнтаў ПВТ будуць мець магчымасьць працаваць у нашай краіне бязь віз.

6. Падоўжаныя да 2049 г. істотныя падатковыя йльготы для кампаній-рэзыдэнтаў ПВТ: падаходны падатак зьніжаны, ПДВ й падатак на прыбытак зьнятыя наогул (замест іх рэзыдэнты сплачваюць 1 % ад валавай выручкі ў адміністрацыю ПВТ).

Нават бязь гэтых захадаў беларуская IT-сфэра дасягнула даволі значных посьпехаў:

- У сфэры IT зараз агулам занятыя ў краіне 115 тыс чалавек, зь якіх траціна - у сэгмэнце IT-прадуктаў і паслуг;

- За апошнія 10 год экспарт IT-паслуг зь Беларусі вырас у 30 разоў, а доля экспарту ў агульным аб'ёме экспарту краіны вырасла з 0,16 да 3,25 %. 90 % беларускіх IT-паслуг ідуць на экспарт;

- Сярэдні заробак ў IT-сэктары вышэйшы за агульны па краіне ў 4 разы: 1,8 тыс даляраў супраць 450.

- Каля трох чвэрцяў супрацоўнікаў IT-сфэры Беларусі маюць вышэйшую адукацыю (у сярэднім па эканоміцы 30 %). 57 % супрацоўнікаў кампаній-рэзыдэнтаў ПВТ - людзі ва ўзросьце да 30 гадоў. 90 % зь іх ведаюць ангельскую мову на размоўным узроўні.

Дзяржава паглядзела на посьпехі індустрыі, зразумела, што агулам трэба не перашкаджаць працаваць галіне, дзе трэба даць палёгку для бізнэсоўцаў, і справа пайшла. Fingers crossed. Так бы ва ўсіх галінах.

Зьміцер Дрыгайла,

Віцэ-прэзыдэнт TeleTrade

Чытаць іншыя запiсы

20 Люты 2018, 12:09 Мільёны ў дварах

Зміцер Дрыгайла

Красавік 2018
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
пан
аўт
сер
чцв
пят
суб
нядзеля
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30

З мэтай паляпшэння навігацыі па сайце TeleTrade скарыстае cookies у сваіх інтэрнэт-сэрвісах. Працягваючы праглядаць гэты сайт, вы згаджаецеся з выкарыстаннем cookies. Калі вы не згодны з выкарыстаннем cookies, вы можаце змяніць налады браўзара ў кожны час.

  • © 2000-2016. Ўсе правы абаронены.

    Сайт знаходзіцца пад кіраўніцтвам ТАА «ТелетрейдБел».
    Юрыдычны і паштовы адрас: 220121, г. Мінск, вул. Еўфрасінні Полацкай, д.3, пам.51, тэл. +375 (17) 3965701, р/р BY11PJCB30120388251000000933 у ААТ «Прыёрбанк», кодаў 749, УНП 192529899, ОКПО 382493925000, сведчанне пра ўлучэнне ў рэестр форэкс-кампаній НБРБ №3 ад 12.05.2016.
    Цэнтр абслугоўвання кліентаў: г. Мінск, Незалежнасці прасп., 58В, першы паверх, офіс 30 (Бізнес-цэнтр Smile Plaza), тэл. +375 (29) 3533355.
    Час працы офіса: пн-пт. 9: 00-20: 00.

  • Удзел ТАА "ТэлетрэйдБел" у грамадскіх аб'яднаннях: ТАА "ТелетрейдБел" надае асаблівую ўвагу развіццю рэгулявання фінансавых рынкаў у Беларусі, у прыватнасці рэгуляванню рынку Форекс.
    Мы зацікаўлены ў якаснай заканадаўчай базе, якая забяспечвае максімальна камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку Форекс, якія працуюць у нашай краіне.

    ТАА "ТелетрейдБел" з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння грамадскай арганізацыі АРФІН.

    Інфармацыя, прадстаўленая на сайце, не з'яўляецца падставай для прыняцця інвестыцыйных рашэнняў і дадзеная выключна ў азнаямленчых мэтах.

  • Апавяшчэнне пра рызыкі: Здзяйсненне аперацый на фінансавых рынках (у прыватнасці здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем маржынальных інструментаў) адкрывае шырокія магчымасці, і дазваляе кліентам, гатовым пайсці на рызыку, атрымліваць высокі прыбытак, але пры гэтым нясе ў сабе патэнцыйна высокі ўзровень рызыкі атрымання страт. Таму перад пачаткам здзяйснення аперацый з безпастаўнымі пазабіржавымі фінансавым інструментамі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб прымальнасці правядзення падобных аперацый з пункту гледжання наяўных фінансавых рэсурсаў і ўзроўню ведаў.

  • Палітыка канфідэнцыйнасці
    Выкарыстанне інфармацыі: пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на TeleTrade як крыніцу інфармацыі абавязковая. Выкарыстанне матэрыялаў у інтэрнэце мусіць суправаджацца гіперспасылкай на сайт teletrade.by. Аўтаматычны імпарт матэрыялаў і інфармацыі з сайта забаронены.

    Па ўсіх пытаннях выкарыстання матэрыялаў сайта звяртайцеся ў PR-аддзел pr@teletrade.by.

  • webmoney

Служба технической поддержки:
8-800-200-31-00, support@teletrade-dj.com

  • Онлайн-консультация
  • Заказать звонок
  • Написать письмо
Звяжыцеся з намі
Падзяліцца
ў сац. сетках
Анлайн-кансультант
Замовіць
зваротны званок
Наверх