Пошук

Тэх. падтрымка: +375 (25) 656-11-69

АПЕРАЦЫІ З ПАЗАБІРЖАВЫМІ ФІНАНСАВЫМІ ІНСТРУМЕНТАМІ НЯСУЦЬ ВЫСОКІ РОВЕНЬ РЫЗЫКІ

Калонка Змітра Дрыгайлы

Мільёны ў дварах

Колькі ў вас у двары стаіць аўтамабіляў? Давайце па-мінімуму: 30. А колькі зь іх стаіць не на дарозе, а на траве (ці на тым, што калісьці ёю было), дзіцячай пляцоўцы, паміж дрэвамі (ці ўжо замест іх), на ходніках ды й наўпрост перад уваходам у ваш пад'езд? Палова? Ці больш?

Машын стала ў сталіцы непараўнальна больш, чым было нават 10 гадоў таму. Яны не зьмяшчаюцца на бясплатных месцах паркоўкі, двары самыя сталіся суцэльнай паркоўкай. Выгляд двароў пры гэтым - жудасны. Што рабіць з аўтамабілямі, якія выцясьняюць людзей з уласных двароў? Зараз - не пра будаўніцтва шматпавярховых і плоскасных перахопліваючых парковак, не пра буйныя ўкладаньні, а пра роўна адваротнае.

Прапанова 1. Аддзяліць усе зоны двара, дзе людзі, ад тых зон, дзе машыны (не фактычна, а згодна з праектам двара), металічным плотам вышынёю ў 70 см. І машыны ня здолеюць пералезьці праз плот.Толькі ня трэба казаць мне пра сьмецьцевозку й хуткую дапамогу. Першая ўжо праз год нідзе да пад'ездаў даяжджаць ня будзе (дзяржпраграма па асобным зборы сьмецьця), а другая ставіцца там,дзе мусяць быць машыны, а ня людзі. Укладаньні: каля 5 тыс руб. Крыніца: горад; ЖЭС пры сафінансаваньні неабыякавых жыхароў (з умоўных 300 кватэр скінуцца 30). Што трэба, каб гэта зрабіць? Размова з старшынём ЖЭС. Прапанова ў кнізе прапаноў ЖЭС. Афіцыйны ліст на 115.бел. Размова ў Адміністрацыі раёну. Скарга альбо прапанова тамсама. Пост ў сацсетках. Улётка з прапановай у паштовыя скрыні. Абыход кватэр. Дастаткова дзьвюх пазыцый са сьпісу.

Прапанова 2. Паставіць на заездах у двор шлагбаўмы з фотакамэрай і абслугоўваць іх працу, альбо наняць на працу чалавека, што будзе фіксаваць фотаапаратам з таймэрам усе машыны, што заяжджаюць у двор. Магчыма - з ліку мясцовых неабыякавых маладых пенсіянэраў. Магчыма - з KPIне на адзін, а на два-тры двары. Укладаньні: 500 руб на месяц. Крыніцы - тыя ж.

Прапанова 3. Абавязаць тых, хто мае машыны, падаваць актуальныя зьвесткі пра іх у адзіны электронны рэестр, ці ў амбарную кнігу таму ж жыхару, што фіксуе ўсіх, хто заяжджае. Укладаньні - нулявыя ці мінімальныя.

Каму будзе добра?

1.Усім пешаходам. Двары будуць больш зялёныя, прыгожыя й бясьпечныя.

2.Аўтамабілістам. Яны здолеюць спакойна заехаць-выехаць, загрузіцца-разгрузіцца.

3.Бюджэту. Мясцоваму ці гарадзкому, зараз не істотна.

Адкуль зьявяцца грошы? Лічым. Памятайма, у двары згодна з умовамі задачы маем стала 30 машын. 25 зь іх належаць жыхарам дома. Падалі зьвесткі пра іх у рэестр - плацім 3 рублі ў суткі. Праверка наяўнасьці машын ў двары, скажам, а 8-й гадзіне, аб 11-й, а 16-й, а 20-й і а 23-й. Знаёмыя машыны праз тыдзень вока будзе вычапляць імгненна. Атрымліваецца сума ў 75 рублёў за суткі. 2 250 руб за месяц. Далей. Госьці й тыя жыхары, што зьвесткі не падалі, плацяць 3 рублі за кожны справаздачны пэрыяд. Гэта яшчэ 5 машын. За кожную -- ўмоўна па два пэрыяды, атрымліваем 30 руб у дзень ці 900 за месяц. Вось і набегла сума ў 3 150 руб з кожнага двара. Двароў у сталіцы Беларусі больш за тысячу. Набягае больш за 1,5 млн даляраў у месяц па самым сьціплым падсумаваньні. Хто распарадзіцца гэтымі грошамі з розумам, укладзе іх у тыя ж самыя перахопліваючыя паркінгі, ужо іншая, прафэсійная размова. Як і тое, ці правільна гэтак "абкладаць" аўтамабілістаў. Лічу, што правільна. Бо машына не павінна стала паркавацца каля шматпавярховіка, а толькі каля ўласнага катэджу. Бо набыцьцё машыны - сьвядомае рашэньне чалавека, які мусіць усьведамляць, што гэтага "каня" трэба будзе недзе ставіць. Калі ўласнага катэджу няма - плаці. Бо парадак мусіць быць. І прыгажосьць.

Зьміцер Дрыгайла,

Віцэ-прэзыдэнт TeleTrade

Чытаць іншыя запiсы

11 Красавік 2018, 06:49 Дэкрэт і цішыня
06 Люты 2018, 00:00 Прыплыў сібас

Зміцер Дрыгайла

Люты 2018
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
пан
аўт
сер
чцв
пят
суб
нядзеля
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28

З мэтай паляпшэння навігацыі па сайце TeleTrade скарыстае cookies у сваіх інтэрнэт-сэрвісах. Працягваючы праглядаць гэты сайт, вы згаджаецеся з выкарыстаннем cookies. Калі вы не згодны з выкарыстаннем cookies, вы можаце змяніць налады браўзара ў кожны час.

  • © 2000-2016. Ўсе правы абаронены.

    Сайт знаходзіцца пад кіраўніцтвам ТАА «ТелетрейдБел».
    Юрыдычны і паштовы адрас: 220121, г. Мінск, вул. Еўфрасінні Полацкай, д.3, пам.51, тэл. +375 (17) 3965701, р/р BY11PJCB30120388251000000933 у ААТ «Прыёрбанк», кодаў 749, УНП 192529899, ОКПО 382493925000, сведчанне пра ўлучэнне ў рэестр форэкс-кампаній НБРБ №3 ад 12.05.2016.
    Цэнтр абслугоўвання кліентаў: г. Мінск, Незалежнасці прасп., 58В, першы паверх, офіс 30 (Бізнес-цэнтр Smile Plaza), тэл. +375 (29) 3533355.
    Час працы офіса: пн-пт. 9: 00-20: 00.

  • Удзел ТАА "ТэлетрэйдБел" у грамадскіх аб'яднаннях: ТАА "ТелетрейдБел" надае асаблівую ўвагу развіццю рэгулявання фінансавых рынкаў у Беларусі, у прыватнасці рэгуляванню рынку Форекс.
    Мы зацікаўлены ў якаснай заканадаўчай базе, якая забяспечвае максімальна камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку Форекс, якія працуюць у нашай краіне.

    ТАА "ТелетрейдБел" з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння грамадскай арганізацыі АРФІН.

    Інфармацыя, прадстаўленая на сайце, не з'яўляецца падставай для прыняцця інвестыцыйных рашэнняў і дадзеная выключна ў азнаямленчых мэтах.

  • Апавяшчэнне пра рызыкі: Здзяйсненне аперацый на фінансавых рынках (у прыватнасці здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем маржынальных інструментаў) адкрывае шырокія магчымасці, і дазваляе кліентам, гатовым пайсці на рызыку, атрымліваць высокі прыбытак, але пры гэтым нясе ў сабе патэнцыйна высокі ўзровень рызыкі атрымання страт. Таму перад пачаткам здзяйснення аперацый з безпастаўнымі пазабіржавымі фінансавым інструментамі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб прымальнасці правядзення падобных аперацый з пункту гледжання наяўных фінансавых рэсурсаў і ўзроўню ведаў.

  • Палітыка канфідэнцыйнасці
    Выкарыстанне інфармацыі: пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на TeleTrade як крыніцу інфармацыі абавязковая. Выкарыстанне матэрыялаў у інтэрнэце мусіць суправаджацца гіперспасылкай на сайт teletrade.by. Аўтаматычны імпарт матэрыялаў і інфармацыі з сайта забаронены.

    Па ўсіх пытаннях выкарыстання матэрыялаў сайта звяртайцеся ў PR-аддзел pr@teletrade.by.

  • webmoney

Служба технической поддержки:
8-800-200-31-00, support@teletrade-dj.com

  • Онлайн-консультация
  • Заказать звонок
  • Написать письмо
Звяжыцеся з намі
Падзяліцца
ў сац. сетках
Анлайн-кансультант
Замовіць
зваротны званок
Наверх