Пошук

Тэх. падтрымка: +375 (25) 656-11-69

АПЕРАЦЫІ З ПАЗАБІРЖАВЫМІ ФІНАНСАВЫМІ ІНСТРУМЕНТАМІ НЯСУЦЬ ВЫСОКІ РОВЕНЬ РЫЗЫКІ

Калонка Змітра Дрыгайлы

Прыплыў сібас

Арсена Цюцюньніка, суўладальніка й дырэктара кампаніі John Dory (гэта назва перакладаецца як "Сонечнік" - невялікая глыбакаводная рыба, арэал распаўсюджання якой - паўднёвая атлянтыка й аўстралійскія воды), што прадае сьвежую рыбу й морапрадукты ў гіпэрмаркетах, затрымалі за нясплату падаткаў 31 студзеня й разьмясьцілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. УДФР па Мінскай вобласьці й Мінску, згодна з вынікамі праверкі, выявілі, што за 2 гады (2015-2017) ня ўся выручка ад продажаў адлюстроўвалася ў бухгальтарскім балансе, то бок, маўляў, заніжалася падатковая база. Прэтэнзіі па падатках склалі больш за 120 тыс даляраў. СМІ тады напісалі "прыплыў дырэктар". А ўжо назаўтра яго партнэр Яўген Галавач паведаміў, што Арсена адпусьцілі, бо ён пагасіў урон ад нясплаты падаткаў у поўным аб'ёме.

Вось тут -- паведамленьне пра затрыманьне й камэнтары: people.onliner.by/ryba-4

Вось тут - пра тое, што прэнтэнзіяў больш няма: people.onliner.by/john-dory

Усё добра скончылася. А кампанія рэпутацыйна яшчэ й у плюс спрацавала, бо там працуюць добрыя, крэатыўныя маркетолягі: ужо 1-га лютага, у дзень, калі дырэктара выпусьцілі на волю, яны запусьцілі на гандлёвых кропках акцыю "Прыплыў сібас. Тым, хто прыйдзе ў акулярах для плаваньня, зьніжка ў памеры 30 % на сібас і дараду".

Пытаньне, тым ня менш, засталося: а што гэта было? З аднаго боку -- стаемся вялікай IT-краінай, хочам прыцягваць шалёныя грошы, легалізуем крыптавалюты, ствараем умовы для працы бірж і абменьнікаў, пазбаўляем ад падаткаў форэкс-кампані й іх кліентаў (вялікі дзякуй за гэта). А з другога -- адбываюцца рэчы невытлумачальныя. Чалавека два гады "вялі", каб "зачыніць" яго на дзень за недасплату з выручкі ў агульным памеры ў 120 000 баксаў? Ці гэта праверка ДФР выявіла, і пасьля гэтага яго паказальна закрылі, калі ён не пагадзіўся зь яе вынікамі? І, калі ён за дзень усё кампэнсаваў (цікава, як гэта адбывалася, і на які разьліковы рахунак паступілі грошы), яго выпусьцілі. Ледзь не штодня чытаем артыкулы ў СМІ пра затрыманьні чыноўнікаў за хабар. Гэта што, мы так эфэктыўна змагаемся з хабарам? Ці гэта такая прагнілая сістэма хабарніцтва не дае разьвівацца бізнэсу? Ці гэта проста такая мадэль разьвіцьця бізнэсу ў краіне, дынамічная: учора - турма, сёньня - свабода, не пасьпяваеш сачыць за перасоўваньнямі?

Ужо сотні раз на самым высокім ўзроўні было сказана: праверкі - зло. Яны мусяць быць рэдкімі, мабільнымі, кароткімі, не замінаць асноўнай працы бізнэсу. Рашэньні павінны быць матываванымі й максымальна адкрытымі, каб не стваралася адчування, што чалавек проста камусьці перайшоў дарогу, а потым раптоўна ўсё ўсьвядоміў.

Зь іншага боку, а ці я не "накідваю"? Бізнэс - штука складаная, бываюць памылкі, у тым ліку ненаўмысныя. Навошта "тапіць" людзей, якія рэальна здольныя плаціць падаткі? Памыліўся - выявілі - выбачыўся - сплаціў - працуеш далей, як у дадзеным выпадку. І адчуваеш, што рэальна жывеш у дзяржаве, якая цябе разумее. Бо хабар - гэта дрэнна, а падаткі - гэта добра. Гісторыя гэтая (калі разглядаць яе ў такой парадыгме) можа нават даць ўпэўненасьць у тым, што мы й насамрэч як дзяржава выходзім на абсалютна новы ўзровень дачыненьняў "бізнэс - улада". Хачу спадзявацца, што ўсё так.

Зьміцер Дрыгайла,

Віцэ-прэзыдэнт TeleTrade

Чытаць іншыя запiсы

20 Люты 2018, 12:09 Мільёны ў дварах

Зміцер Дрыгайла

Люты 2018
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
пан
аўт
сер
чцв
пят
суб
нядзеля
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28

З мэтай паляпшэння навігацыі па сайце TeleTrade скарыстае cookies у сваіх інтэрнэт-сэрвісах. Працягваючы праглядаць гэты сайт, вы згаджаецеся з выкарыстаннем cookies. Калі вы не згодны з выкарыстаннем cookies, вы можаце змяніць налады браўзара ў кожны час.

  • © 2000-2016. Ўсе правы абаронены.

    Сайт знаходзіцца пад кіраўніцтвам ТАА «ТелетрейдБел».
    Юрыдычны і паштовы адрас: 220121, г. Мінск, вул. Еўфрасінні Полацкай, д.3, пам.51, тэл. +375 (17) 3965701, р/р BY11PJCB30120388251000000933 у ААТ «Прыёрбанк», кодаў 749, УНП 192529899, ОКПО 382493925000, сведчанне пра ўлучэнне ў рэестр форэкс-кампаній НБРБ №3 ад 12.05.2016.
    Цэнтр абслугоўвання кліентаў: г. Мінск, Незалежнасці прасп., 58В, першы паверх, офіс 30 (Бізнес-цэнтр Smile Plaza), тэл. +375 (29) 3533355.
    Час працы офіса: пн-пт. 9: 00-20: 00.

  • Удзел ТАА "ТэлетрэйдБел" у грамадскіх аб'яднаннях: ТАА "ТелетрейдБел" надае асаблівую ўвагу развіццю рэгулявання фінансавых рынкаў у Беларусі, у прыватнасці рэгуляванню рынку Форекс.
    Мы зацікаўлены ў якаснай заканадаўчай базе, якая забяспечвае максімальна камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку Форекс, якія працуюць у нашай краіне.

    ТАА "ТелетрейдБел" з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння грамадскай арганізацыі АРФІН.

    Інфармацыя, прадстаўленая на сайце, не з'яўляецца падставай для прыняцця інвестыцыйных рашэнняў і дадзеная выключна ў азнаямленчых мэтах.

  • Апавяшчэнне пра рызыкі: Здзяйсненне аперацый на фінансавых рынках (у прыватнасці здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем маржынальных інструментаў) адкрывае шырокія магчымасці, і дазваляе кліентам, гатовым пайсці на рызыку, атрымліваць высокі прыбытак, але пры гэтым нясе ў сабе патэнцыйна высокі ўзровень рызыкі атрымання страт. Таму перад пачаткам здзяйснення аперацый з безпастаўнымі пазабіржавымі фінансавым інструментамі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб прымальнасці правядзення падобных аперацый з пункту гледжання наяўных фінансавых рэсурсаў і ўзроўню ведаў.

  • Палітыка канфідэнцыйнасці
    Выкарыстанне інфармацыі: пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на TeleTrade як крыніцу інфармацыі абавязковая. Выкарыстанне матэрыялаў у інтэрнэце мусіць суправаджацца гіперспасылкай на сайт teletrade.by. Аўтаматычны імпарт матэрыялаў і інфармацыі з сайта забаронены.

    Па ўсіх пытаннях выкарыстання матэрыялаў сайта звяртайцеся ў PR-аддзел pr@teletrade.by.

  • webmoney

Служба технической поддержки:
8-800-200-31-00, support@teletrade-dj.com

  • Онлайн-консультация
  • Заказать звонок
  • Написать письмо
Звяжыцеся з намі
Падзяліцца
ў сац. сетках
Анлайн-кансультант
Замовіць
зваротны званок
Наверх