Пошук

Тэх. падтрымка: +375 (25) 656-11-69

АПЕРАЦЫІ З ПАЗАБІРЖАВЫМІ ФІНАНСАВЫМІ ІНСТРУМЕНТАМІ НЯСУЦЬ ВЫСОКІ РОВЕНЬ РЫЗЫКІ

Калонка Змітра Дрыгайлы

Сістэма сумленнасьці як арыентыр

23 Студзень 2018 Зміцер Дрыгайла

Цягам апошніх чатырох месяцаў прыяжджалі да нас у госьці сябры: двое - з Украіны, двое - з Расіі. І былі ўражаныя, падавалася б, зусім шэраговай рэччу: каляскамі, роварамі й санкамі, што стаяць ў пад'ездах на першым паверсе. "Ну й што, стаяць і стаяць, чым зьдзіўляцца?", -- скажаце. А вось жа зьдзіўленьне было сапраўдным, не найграным. Кажуць: "У нас бы ўжо даўно нехта прысабечыў". Падкрэсьліваю: гаворка йдзе пра звычайныя дамы, не gated communities за плотамі.

Што праўда, не ва ўсіх пад'ездах у нас стаяць каляскі, ровары й санкі, я гэта бачу на прыкладзе роднае Курасоўшчыны. Недзе не дазваляюць канструкцыйныя асаблівасьці холу, дзесьці самыя жыхары такую традыцыю не запачаткавалі, бо чакаюць самага сьмелага, а дзе-нідзе й папраўдзе небясьпечна пакінуць, скажам, каляску, бо ў пад'езьдзе ці ў доме жывуць небясьпечныя ці асацыяльныя суседзі, і лёс каляскі можа быць незайздросны. Асабліва гэта тычыцца дзевяціпавярховікаў, пабудаваных у 70-я - 80-я гады на месцы вёскі Лошыца й ў раёне вуліцы Асаналіева. Але сытуацыя мяняецца, і ў апошнія гады асабістых рэчаў, што стаяць не ў кватэрах, а наўпрост на паверхах каля ліфтаў ці пры ўваходзе ў пад'езд, відавочна паболела. Тое ж тычыцца й дзіцячых цацак (рыдлёвак, вёдраў, формачак, машынак): цяпер іх пакідаюць ў пясочніцах ці йзноў жа ў пад'ездах у адмысловае каробцы, каб і іншыя дзеткі маглі зь імі пабавіцца, чаго раней амаль не было.

Паўтаруся, не паўсюль так. І дамы ў нас розныя, і раёны. І мы ўсе пакуль не знайшлі рашэньня, што рабіць з аўтамабілямі, якія выцясьняюць людзей з уласных двароў (пра гэта будзе наступны пост). Але ўсё адно, мы незаўважна перайшлі на наступны ўзровень разьвіцьця, паступова выходзячы за межы сваёй кватэры й стаючыся суб'ектамі прасторы ўласнага вялікага шматпавярховага дома. Тое, што стаецца заўважным: прастора ў пад'езьдзе (не ў двары, гэта наступны крок) паступова атаесамляецца людзямі як свая. І гэта - рух у правільным накірунку. Пакуль мы аб'ектыўна не гатовыя масава перайсьці на наступны ўзровень, апісаны тут: www.currenttime.tv

У Нямеччыне на прыпынках, ля дарог стаяць аўтаматы, што прымаюць грошы за ўсялякую дробязь, якую не ўпіхнеш у вендарны аўтамат, але й эканамічна немэтазгодна трымаць жывога прадаўца. Газэтныя аўтаматы на прыпынках, дзе ты вольна бярэш выданьне й толькі пасьля гэтага апускаеш дробязь у адмысловую шчыліну. Аўтаматы па рэалізацыі кветак, букетаў, гародніны з самастойнай аплатай, якой, тэарэтычна, можна й пазьбегнуць… Сыстэма, заснаваная на сумленьні пакупнікоў. Тое самае й тамсама - з асобнымі кантэйнерамі для ежы, тэрмін прыдатнасьці якой сканчаецца й якую яшчэ можна выкарыстаць па прызначэньні. Гэта - наступныя крокі разьвіцьця грамадзянскае супольнасьці, да іх нам яшчэ гадоў 10. Перад гэтым мы мусім разабрацца з сартаваньнем сьмецьця, канчаткова заварыўшы сьмецьцеправоды, з занаваньнем двару, выціснуўшы машыны па-за яго межы. Але тое, што мы йдзем у гэтым кірунку, у мяне асабіста сумневаў няма. Як і тое, што ва ўсім гэтым ёсьць немалая эканамічная карысьць для дзяржавы. У рэшце, нашыя госьці з суседніх краін (апроч Польшчы) пакуль шчыра зайздросьцяць нам у тым, як разьвіваюцца нашыя гарады.

Зьміцер Дрыгайла,

Віцэ-прэзыдэнт TeleTrade

Чытаць іншыя запiсы

06 Люты 2018, 00:00 Прыплыў сібас

Зміцер Дрыгайла

Студзень 2018
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
пан
аўт
сер
чцв
пят
суб
нядзеля
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

З мэтай паляпшэння навігацыі па сайце TeleTrade скарыстае cookies у сваіх інтэрнэт-сэрвісах. Працягваючы праглядаць гэты сайт, вы згаджаецеся з выкарыстаннем cookies. Калі вы не згодны з выкарыстаннем cookies, вы можаце змяніць налады браўзара ў кожны час.

  • © 2000-2016. Ўсе правы абаронены.

    Сайт знаходзіцца пад кіраўніцтвам ТАА «ТелетрейдБел».
    Юрыдычны і паштовы адрас: 220121, г. Мінск, вул. Еўфрасінні Полацкай, д.3, пам.51, тэл. +375 (17) 3965701, р/р BY11PJCB30120388251000000933 у ААТ «Прыёрбанк», кодаў 749, УНП 192529899, ОКПО 382493925000, сведчанне пра ўлучэнне ў рэестр форэкс-кампаній НБРБ №3 ад 12.05.2016.
    Цэнтр абслугоўвання кліентаў: г. Мінск, Незалежнасці прасп., 58В, першы паверх, офіс 30 (Бізнес-цэнтр Smile Plaza), тэл. +375 (29) 3533355.
    Час працы офіса: пн-пт. 9: 00-20: 00.

  • Удзел ТАА "ТэлетрэйдБел" у грамадскіх аб'яднаннях: ТАА "ТелетрейдБел" надае асаблівую ўвагу развіццю рэгулявання фінансавых рынкаў у Беларусі, у прыватнасці рэгуляванню рынку Форекс.
    Мы зацікаўлены ў якаснай заканадаўчай базе, якая забяспечвае максімальна камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку Форекс, якія працуюць у нашай краіне.

    ТАА "ТелетрейдБел" з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння грамадскай арганізацыі АРФІН.

    Інфармацыя, прадстаўленая на сайце, не з'яўляецца падставай для прыняцця інвестыцыйных рашэнняў і дадзеная выключна ў азнаямленчых мэтах.

  • Апавяшчэнне пра рызыкі: Здзяйсненне аперацый на фінансавых рынках (у прыватнасці здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем маржынальных інструментаў) адкрывае шырокія магчымасці, і дазваляе кліентам, гатовым пайсці на рызыку, атрымліваць высокі прыбытак, але пры гэтым нясе ў сабе патэнцыйна высокі ўзровень рызыкі атрымання страт. Таму перад пачаткам здзяйснення аперацый з безпастаўнымі пазабіржавымі фінансавым інструментамі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб прымальнасці правядзення падобных аперацый з пункту гледжання наяўных фінансавых рэсурсаў і ўзроўню ведаў.

  • Палітыка канфідэнцыйнасці
    Выкарыстанне інфармацыі: пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на TeleTrade як крыніцу інфармацыі абавязковая. Выкарыстанне матэрыялаў у інтэрнэце мусіць суправаджацца гіперспасылкай на сайт teletrade.by. Аўтаматычны імпарт матэрыялаў і інфармацыі з сайта забаронены.

    Па ўсіх пытаннях выкарыстання матэрыялаў сайта звяртайцеся ў PR-аддзел pr@teletrade.by.

  • webmoney

Служба технической поддержки:
8-800-200-31-00, support@teletrade-dj.com

  • Онлайн-консультация
  • Заказать звонок
  • Написать письмо
Звяжыцеся з намі
Падзяліцца
ў сац. сетках
Анлайн-кансультант
Замовіць
зваротны званок
Наверх