Пошук

Тэх. падтрымка: +375 (25) 656-11-69

АПЕРАЦЫІ З ПАЗАБІРЖАВЫМІ ФІНАНСАВЫМІ ІНСТРУМЕНТАМІ НЯСУЦЬ ВЫСОКІ РОВЕНЬ РЫЗЫКІ

Калонка Змітра Дрыгайлы

Яшчэ адзін плюс у карму Нацбанка

16 Студзень 2018 Зміцер Дрыгайла

Тое, пра што мы з зайздрасцю казалі ў дачыненні да еўрапейскіх краін, Амерыкі, Японіі, маўляў, там яшчэ ў школе вучням выкладаюць асновы фінансавай пісьменнасьці, стала явай і для нас самых: з наступнага навучальнага году вучням 8-х і 9-х класаў будуць выкладаць курс па асновах фінансавай пісьменнасці ў якасці факультатыву.

Аўтарамі праграмы з'яўляюцца Юлія Саковіч, начальнік аддзелу фінансавай пісьменнасці Ўпраўлення інфармацыі й грамадзскіх сувязяў Нацбанка ды Марына Краснова, прарэктар па навучальна-метадычнай працы Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Юлія казала мне, што ініцыятыва па стварэнні такой праграмы паўстала яшчэ ў 2014 годзе. Працоўны варыянт праграмы акрэсліўся да 2015-га, і далей пайшла дапрацоўка ды ўзгадненне.

Праграма ўжо апублікаваная на Нацыянальным адукацыйным партале. У шэрагу іншых факультатыўных дысцыплін, "Асновы эканамічных ведаў" і "Асновы прадпрымальніцтва" спецкурс "Асновы фінансавай пісьменнасці" дапаможа сфармаваць у вучняў старэйшых класаў школ агульнае разуменне сусветных эканамічных працэсаў, выяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы, а таксама дасць ўяўленні пра інструменты й тэхналогіі фінансавых рынкаў і сфармуе сур'ёзнае ўспрыняццё асабістых фінансаў.

Больша падрабязна пра гэта можна пачытаць тут: http://adu.by

альбо тут: http://fingramota.by.

Праграма "Асновы фінансавай пісьменнасці" разлічаная на 1 навучальную гадзіну на тыдні (агулам атрымліваецца 35 навучальных гадзін ў 8-м і столькі ж - у 9-м класах) і структураваная па чатырох тэмах ў кожны год.

Восьмы клас: Сямейны (асабісты) бюджэт; Уласнасць і зберажэнні; Пазыкі; Прафесіі ў фінансавай сферы.

Дзевяты клас: Грошы й грашовы зварот; Лічбавы банкінг; Інвестыцыі; Падаткі й зборы.

Гэта падзея для краіны. Калі мы хочам, каб людзі рацыянальна ставіліся да сваіх фінансаў, разумелі асноўныя эканамічныя з'явы, пачынаць трэба як найраней: са школы, а лепей - нават з дзіцячага садка. Тое, што гэта разумеюць ў Нацбанку - не дзіва. Тое, што Нацбанк здольны паспрыяць таму, каб ініцыятыва яго супрацоўнікаў стала дадзенасцю - яшчэ адзін, так бы мовіць, плюс у яго карму. А нам як прадстаўнікам кампаніі, якая штодня мае вопыт ўзаемадзеяння як з фінансавымі рынкамі, так і з кліентамі, што хочуць паспрабаваць на іх зарабіць, пагатоў прыемна, што не толькі мы самыя й нашыя калегі з іншых кампаній, але й фінансавыя ўлады працуюць на тое, каб людзі разумелі, што яны ад фінансавых рынкаў хочуць і як гэтага хацення дасягнуць.

Зміцер Дрыгайла,

Віцэ-прэзідэнт TeleTrade

Чытаць іншыя запiсы

Зміцер Дрыгайла

Студзень 2018
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
пан
аўт
сер
чцв
пят
суб
нядзеля
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

З мэтай паляпшэння навігацыі па сайце TeleTrade скарыстае cookies у сваіх інтэрнэт-сэрвісах. Працягваючы праглядаць гэты сайт, вы згаджаецеся з выкарыстаннем cookies. Калі вы не згодны з выкарыстаннем cookies, вы можаце змяніць налады браўзара ў кожны час.

  • © 2000-2016. Ўсе правы абаронены.

    Сайт знаходзіцца пад кіраўніцтвам ТАА «ТелетрейдБел».
    Юрыдычны і паштовы адрас: 220121, г. Мінск, вул. Еўфрасінні Полацкай, д.3, пам.51, тэл. +375 (17) 3965701, р/р BY11PJCB30120388251000000933 у ААТ «Прыёрбанк», кодаў 749, УНП 192529899, ОКПО 382493925000, сведчанне пра ўлучэнне ў рэестр форэкс-кампаній НБРБ №3 ад 12.05.2016.
    Цэнтр абслугоўвання кліентаў: г. Мінск, Незалежнасці прасп., 58В, першы паверх, офіс 30 (Бізнес-цэнтр Smile Plaza), тэл. +375 (29) 3533355.
    Час працы офіса: пн-пт. 9: 00-20: 00.

  • Удзел ТАА "ТэлетрэйдБел" у грамадскіх аб'яднаннях: ТАА "ТелетрейдБел" надае асаблівую ўвагу развіццю рэгулявання фінансавых рынкаў у Беларусі, у прыватнасці рэгуляванню рынку Форекс.
    Мы зацікаўлены ў якаснай заканадаўчай базе, якая забяспечвае максімальна камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку Форекс, якія працуюць у нашай краіне.

    ТАА "ТелетрейдБел" з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння грамадскай арганізацыі АРФІН.

    Інфармацыя, прадстаўленая на сайце, не з'яўляецца падставай для прыняцця інвестыцыйных рашэнняў і дадзеная выключна ў азнаямленчых мэтах.

  • Апавяшчэнне пра рызыкі: Здзяйсненне аперацый на фінансавых рынках (у прыватнасці здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем маржынальных інструментаў) адкрывае шырокія магчымасці, і дазваляе кліентам, гатовым пайсці на рызыку, атрымліваць высокі прыбытак, але пры гэтым нясе ў сабе патэнцыйна высокі ўзровень рызыкі атрымання страт. Таму перад пачаткам здзяйснення аперацый з безпастаўнымі пазабіржавымі фінансавым інструментамі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб прымальнасці правядзення падобных аперацый з пункту гледжання наяўных фінансавых рэсурсаў і ўзроўню ведаў.

  • Палітыка канфідэнцыйнасці
    Выкарыстанне інфармацыі: пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на TeleTrade як крыніцу інфармацыі абавязковая. Выкарыстанне матэрыялаў у інтэрнэце мусіць суправаджацца гіперспасылкай на сайт teletrade.by. Аўтаматычны імпарт матэрыялаў і інфармацыі з сайта забаронены.

    Па ўсіх пытаннях выкарыстання матэрыялаў сайта звяртайцеся ў PR-аддзел pr@teletrade.by.

  • webmoney

Служба технической поддержки:
8-800-200-31-00, support@teletrade-dj.com

  • Онлайн-консультация
  • Заказать звонок
  • Написать письмо
Звяжыцеся з намі
Падзяліцца
ў сац. сетках
Анлайн-кансультант
Замовіць
зваротны званок
Наверх