Пошук

Тэх. падтрымка: +375 (25) 656-11-69

АПЕРАЦЫІ З ПАЗАБІРЖАВЫМІ ФІНАНСАВЫМІ ІНСТРУМЕНТАМІ НЯСУЦЬ ВЫСОКІ РОВЕНЬ РЫЗЫКІ

Калонка Змітра Дрыгайлы

Жыві хутка, памірай маладым! Пра фінансавыя піраміды як паказьнік узроўню фінансавай культуры ў краіне

31 Ліпень 2018 Зміцер Дрыгайла

Вы як прымаеце рашэньне, калі абіраеце з прапановаў? Няважна, размова пра куплю мэблі ці машыны, пра летні адпачынак ці замену лічыльнікаў. Ці пра фінансавыя паслугі. Дык я вам адкажу: хуткасьць адказу - галоўны крытэр, па якім людзі прымаюць рашэньне пра выбар з прапановаў на рынку. Я й сам схільны кіравацца такім крытэрам, хоць і ўсьведамляю, што крытэр насамрэч хібны.


Падрабязней

Чыньнік страху

10 Ліпень 2018 Зміцер Дрыгайла

Апафэозам трылёгіі пра арганізацыю жыцьця ў месцах пражываньня й магчымасьці на гэтым зарабіць (пачатак гл. тут і тут) павінна стацца зацемка пра штрафы. Такая ў нас краіна, што патэнцыйнае непазьбежнае пакараньне дысцыплінуе. Поўныя кнігі скаргаў - таму найлепшы прыклад. Парадак у нас трымаецца на страху. Страху пакараньня. Крывая сыстэма, але працуе. Лепш, чымсьці ніякай.


Дык вось. Штрафы - найлепшы замяняльнік іншым формам пакараньня, за выключэньнем крымінальных. Зараз - не пра штрафы наогул, бо штрафуюць нас на радзіме і так досыць актыўна з розных прычынаў. Але дазволю сабе паддіць алею ў агонь.


Падрабязней

Тры пытанні пра інструмэнты

05 Чэрвень 2018 Зміцер Дрыгайла

У Беларусі 10 форэкс-кампаній ды адзіны банк - МТБанк. Не тое, каб зусім адзіны (агулам дзейных банкаў у нас 24), але гэта адзіны банк, што прадастаўляе кліентам магчымасьць гандляваць на пазабіржавым рынку форэкс. І ён складае палову ўсяго кліенцкага рынку форэкс у краіне па абаротах. А тут яшчэ навіна: месяц таму МТБанк распачаў прадастаўленьне кліентам паслугі набыцьця ф'ючарсаў на крыптавалюты. Радыя за калег.

Падрабязней

Ініцыятыва й бюджэт

Днямі на конкурсе "Рублёвая зона" у Краснаярску намесьнік міністра фінансаў Краснаярскага краю Расіі Ірына Пастухова ў выступе перад журналістамі цікава распавяла пра кейс г.зв. "ініцыятыўнага бюджэтавання", што распачаўся з мінулага году. Гэта азначае, што грамадзяне ўдзельнічаюць у выбары тых праектаў, на якія павінны быць выдаткаваны краявы бюджэт. Атрымліваецца, што грамадзяне вырашаюць, а ўлада аказвае фінансавую дапамогу. Як гэта працуе?

Падрабязней

Багаты, разумны й прыгожы

Цудоўна, што ў нас ёсьць топ-мэнэджэры, што рэінвэстуюць у будучых кліентаў. Не праз спонсарскую дапамогу, а менавіта з мэтай атрымаць ад праекта інвэстыцыі ў інтэлектуальны рост людзей, каб чалавек ставаўся багатым, разумным і прыгожым. Мы самыя такія. Праз тыдзень - чарговая сэсія Рэгіянальнага конкурсу фінансавай журналістыкі "Рублёвая зона", які мы арганізуем (больш падрабязна - тут http://fin-media.org). Такі ж -- Белгазпрамбанк.

Падрабязней

Дэкрэт і цішыня

11 Красавік 2018 Зміцер Дрыгайла

Прайшло два тыдні, як запрацаваў Дэкрэт № 8 "Пра разьвіцьцё лічбавай эканомікі". У беларускіх СМІ напісана пра гэта шмат узьнёслых тэкстаў, сусьветныя мэдыі адрэагавалі квола, што цалкам вытлумачальна: Беларусь экспартуе IT-паслуг на 1,1 млрд даляраў у год, а, скажам, Ізраіль - на 40 мільярдаў. То бок ёсьць да чаго імкнуцца.

Падрабязней

Мільёны ў дварах

Колькі ў вас у двары стаіць аўтамабіляў? Давайце па-мінімуму: 30. А колькі зь іх стаіць не на дарозе, а на траве (ці на тым, што калісьці ёю было), дзіцячай пляцоўцы, паміж дрэвамі (ці ўжо замест іх), на ходніках ды й наўпрост перад уваходам у ваш пад'езд? Палова? Ці больш?

Падрабязней

Прыплыў сібас

Арсена Цюцюньніка, суўладальніка й дырэктара кампаніі John Dory (гэта назва перакладаецца як "Сонечнік" - невялікая глыбакаводная рыба, арэал распаўсюджання якой - паўднёвая атлянтыка й аўстралійскія воды), што прадае сьвежую рыбу й морапрадукты ў гіпэрмаркетах, затрымалі за нясплату падаткаў 31 студзеня й разьмясьцілі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. УДФР па Мінскай вобласьці й Мінску, згодна з вынікамі праверкі, выявілі, што за 2 гады (2015-2017) ня ўся выручка ад продажаў адлюстроўвалася ў бухгальтарскім балансе, то бок, маўляў, заніжалася падатковая база.

Падрабязней

Сістэма сумленнасьці як арыентыр

23 Студзень 2018 Зміцер Дрыгайла

Цягам апошніх чатырох месяцаў прыяжджалі да нас у госьці сябры: двое - з Украіны, двое - з Расіі. І былі ўражаныя, падавалася б, зусім шэраговай рэччу: каляскамі, роварамі й санкамі, што стаяць ў пад'ездах на першым паверсе. "Ну й што, стаяць і стаяць, чым зьдзіўляцца?", -- скажаце. А вось жа зьдзіўленьне было сапраўдным, не найграным. Кажуць: "У нас бы ўжо даўно нехта прысабечыў". Падкрэсьліваю: гаворка йдзе пра звычайныя дамы, не gated communities за плотамі.

Падрабязней

Яшчэ адзін плюс у карму Нацбанка

16 Студзень 2018 Зміцер Дрыгайла

Тое, пра што мы з зайздрасцю казалі ў дачыненні да еўрапейскіх краін, Амерыкі, Японіі, маўляў, там яшчэ ў школе вучням выкладаюць асновы фінансавай пісьменнасьці, стала явай і для нас самых: з наступнага навучальнага году вучням 8-х і 9-х класаў будуць выкладаць курс па асновах фінансавай пісьменнасці ў якасці факультатыву.

Падрабязней

Жнівень 2018
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
пан
аўт
сер
чцв
пят
суб
нядзеля
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

да пачатку

Старонкі

да канца

З мэтай паляпшэння навігацыі па сайце TeleTrade скарыстае cookies у сваіх інтэрнэт-сэрвісах. Працягваючы праглядаць гэты сайт, вы згаджаецеся з выкарыстаннем cookies. Калі вы не згодны з выкарыстаннем cookies, вы можаце змяніць налады браўзара ў кожны час.

  • © 2000-2016. Ўсе правы абаронены.

    Сайт знаходзіцца пад кіраўніцтвам ТАА «ТелетрейдБел».
    Юрыдычны і паштовы адрас: 220121, г. Мінск, вул. Еўфрасінні Полацкай, д.3, пам.51, тэл. +375 (17) 3965701, р/р BY11PJCB30120388251000000933 у ААТ «Прыёрбанк», кодаў 749, УНП 192529899, ОКПО 382493925000, сведчанне пра ўлучэнне ў рэестр форэкс-кампаній НБРБ №3 ад 12.05.2016.
    Цэнтр абслугоўвання кліентаў: г. Мінск, Незалежнасці прасп., 58В, першы паверх, офіс 30 (Бізнес-цэнтр Smile Plaza), тэл. +375 (29) 3533355.
    Час працы офіса: пн-пт. 9: 00-20: 00.

  • Удзел ТАА "ТэлетрэйдБел" у грамадскіх аб'яднаннях: ТАА "ТелетрейдБел" надае асаблівую ўвагу развіццю рэгулявання фінансавых рынкаў у Беларусі, у прыватнасці рэгуляванню рынку Форекс.
    Мы зацікаўлены ў якаснай заканадаўчай базе, якая забяспечвае максімальна камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў рынку Форекс, якія працуюць у нашай краіне.

    ТАА "ТелетрейдБел" з'яўляецца адным з ініцыятараў стварэння грамадскай арганізацыі АРФІН.

    Інфармацыя, прадстаўленая на сайце, не з'яўляецца падставай для прыняцця інвестыцыйных рашэнняў і дадзеная выключна ў азнаямленчых мэтах.

  • Апавяшчэнне пра рызыкі: Здзяйсненне аперацый на фінансавых рынках (у прыватнасці здзяйсненне аперацый з выкарыстаннем маржынальных інструментаў) адкрывае шырокія магчымасці, і дазваляе кліентам, гатовым пайсці на рызыку, атрымліваць высокі прыбытак, але пры гэтым нясе ў сабе патэнцыйна высокі ўзровень рызыкі атрымання страт. Таму перад пачаткам здзяйснення аперацый з безпастаўнымі пазабіржавымі фінансавым інструментамі варта ўсебакова разгледзець пытанне аб прымальнасці правядзення падобных аперацый з пункту гледжання наяўных фінансавых рэсурсаў і ўзроўню ведаў.

  • Палітыка канфідэнцыйнасці
    Выкарыстанне інфармацыі: пры поўным або частковым выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на TeleTrade як крыніцу інфармацыі абавязковая. Выкарыстанне матэрыялаў у інтэрнэце мусіць суправаджацца гіперспасылкай на сайт teletrade.by. Аўтаматычны імпарт матэрыялаў і інфармацыі з сайта забаронены.

    Па ўсіх пытаннях выкарыстання матэрыялаў сайта звяртайцеся ў PR-аддзел pr@teletrade.by.

  • webmoney

Служба технической поддержки:
8-800-200-31-00, support@teletrade-dj.com

  • Онлайн-консультация
  • Заказать звонок
  • Написать письмо
Звяжыцеся з намі
Падзяліцца
ў сац. сетках
Анлайн-кансультант
Замовіць
зваротны званок
Наверх